05-06-2014
Па матэрыялах брыфінгу начальніка ўпраўлення інфармацыі – прэс-сакратара МЗС Дзмітрыя Мірончыка, праведзенага для прадстаўнікоў СМІ 5 червеня 2014 года
10 чэрвеня 2014 г. у г.Варшаве запланаваны двухбаковыя палітычныя кансультацыi на ўзроўні намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алены Купчыной і намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Польшча Катажыны Пэльчынскай-Налэнч.
Падчас кансультацый плануецца абмеркаваць бягучую павестку дня двухбаковых адносін па шырокім коле пытанняў, уключна з палітычным дыялогам, гандлёва-эканамічным, трансгранічным, культурным супрацоўніцтвам, дагаворна-прававой базай, а таксама іншыя тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.