28-08-2013
28 жніўня 2013 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Купчына прыняла Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Бруса Бакнэла.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, тэматыку дачыненняў Беларусі з Еўрапейскім саюзам, падкрэслілі зацікаўленасць у правядзенні шэрагу сумесных мерапрыемстваў.