4 снежня 2020 г. з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Генадзя Ахрамовіча з Міністрам замежных спраў Азербайджана Джейхунам Байрамавым.
Фота: МЗС Азербайджана
Падчас гутаркі бакі абмеркавалі ўвесь спектр беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва, у тым ліку адзначылі высокі ўзровень узаемадзеяння дзвюх краін, а таксама падкрэслілі важнасць яго далейшага пашырэння пасля завяршэння глабальнай пандэміі.
Г.Ахрамовіч выказаў удзячнасць азербайджанскаму боку за падтрымку Беларусі на міжнароднай арэне. Дж.Байрамов, у сваю чаргу, падзякаваў Паслу за яго працу ў Азербайджане і пажадаў новых поспехаў па вяртанні ў Беларусь.