Мы, міністры замежных спраў Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Сербія, Рэспублікі Таджыкістан, Туркменістана, Рэспублікі Узбекістан,
падкрэсліваючы непераходзячую значнасць для ўсяго чалавецтва Перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне і нагадваючы ў сувязі з гэтым, што ў 2025 годзе адзначаецца 80-я гадавіна Вялікай Перамогі,
прызнаючы значэнне вынікаў Перамогі над нацызмам у 1945 годзе і рашэнняў Нюрнбергскага трыбунала, закліканых прадухіліць паўтарэнне памылак мінулага і пазбавіць свет ад бедстваў вайны,
з занепакоенасцю адзначаючы распаўсюджванне розных экстрэмісцкіх рухаў і ідэалогій расісцкага і ксенафобскага кшталту, уключаючы неанацызм, які не зводзіцца толькі да гераізацыі руху, які існаваў у мінулым, а ўяўляе сабой сучасную з'яву, прыхільнікі якой адстойваюць ідэі нацыянальнай або расавай перавагі,
абапіраючыся на прынятую 17 снежня 2024 года рэзалюцыю Генеральнай Асамблеі ААН "Барацьба з гераізацыяй нацызму, неанацызмам і іншымі відамі практыкі, якія садзейнічаюць эскалацыі сучасных форм расізму, расавай дыскрымінацыі, ксенафобіі і звязанай з імі нецярпімасці",
пацвярджаем сваю прыхільнасць намаганням па недапушчэнні перагляду або скажэнні вынікаў Другой сусветнай вайны, перамяншэння ўкладу народаў Савецкага Саюза і вызваленчых рухаў еўрапейскіх краін у разгром нацызму,
выказваем намер рашуча спыняць дзейнасць, накіраваную на гераізацыю нацысцкага руху, рэабілітацыю былых членаў «Вафен СС», адмаўленне ўчыненых імі ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці,
перакананы ў важнасці работы ў маладзёжным асяроддзі, перш за ўсё ў інфармацыйнай прасторы, у мэтах прафілактыкі распаўсюджвання ідэалогіі неанацызму і ваяўнічага нацыяналізму,
лічым неабходным выкарыстоўваць усе магчымасці АБСЕ для барацьбы з распаўсюджваннем ідэй расавай перавагі, праявамі расізму, ксенафобіі і звязанай з імі нецярпімасці,
заклікаем Дзеючае старшынства АБСЕ, а таксама кіраўнікоў выканаўчых структур АБСЕ даваць належную ацэнку выпадкам праяўлення неанацызму, гераізацыі і рэабілітацыі нацыстаў і іх памагатых,
прапануем аб'яднаць міжнародныя намаганні па захаванні гістарычнай памяці аб Другой сусветнай вайне і супрацьдзеянні любым праявам неанацызму.