Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/fe7e89a958e4018f.html

Заява МЗС Беларусі ў сувязі з незапрашэннем беларускіх дыпламатаў да ўдзелу ў памятных мерапрыемствах з нагоды 80-й гадавіны вызвалення Бухенвальда і Мітэльбау-Дора

04 красавіка 2025

 

Катэгарычна асуджаем адмову кіраўніцтва германскага Фонду мемарыяльных комплексаў Бухенвальд і Мітэльбау-Дора ва ўдзеле беларускіх дыпламатаў у памятных мерапрыемствах з нагоды 80-й гадавіны вызвалення гэтых канцэнтрацыйных лагераў. Гэтае рашэнне па сваёй сутнасці з'яўляецца працягам палітыкі дзялення людзей па нацыянальнай прымеце.

Не можа быць апраўданняў такім цынічным дзеянням нямецкага фонду ў дачыненні да краіны, у якой загінуў кожны трэці ў гады вайны, дзе няма ніводнай сям'і, якую б не закранула гэтая вайна.

На жаль, падобныя дзеянні фонду па сутнасці адпавядаюць палітыцы, што праводзіцца на Захадзе асобнымі палітычнымі сіламі, па змене гісторыі і апраўданню германскага нацызму.

Якое права мае кіраўніцтва фонду забараняць прадстаўнікам Беларусі і Расіі аддаць даніну памяці закатаваным да смерці і пацярпелым суайчыннікам?

Дзеянні фонду вельмі балюча ўспрынятыя беларускім грамадствам, асабліва ў год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Нам не патрэбныя ні запрашэнні, ні дазвол, каб з годнасцю ўшанаваць памяць мільёнаў нявінна загінулых вязняў нямецкіх канцлагераў. Мы рабілі гэта раней і будзем рабіць заўсёды.