30-08-2019
30 жніўня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Жаклін Перкінс з нагоды ўручэння ёю копій даверчых лістоў.
Падчас сустрэчы бакі разгледзелі актуальныя пытанні беларуска-брытанскага супрацоўніцтва, сітуацыю ў рэгіёне.
У.Макей пажадаў Ж.Перкінс цікавай і плённай работы ў нашай краіне.