Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/fe09dee9f74fa4db.html

Аб сустрэчы Генеральнага консула Беларусі ў г.Мумбаі А.Мацукова з губернатарам штата Махараштра (Індыя)

03 чэрвеня 2025

 

3 чэрвеня 2025 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Мумбаі Аляксандр Мацукоў сустрэўся з губернатарам штата Махараштра Рэспублікі Індыя Чандрапурамам Радхакрышнанам.

Бакі абмеркавалі шляхі інтэнсіфікацыі міжрэгіянальных сувязей, механізмы ўмацавання супрацоўніцтва ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, турызму, культуры і адукацыі.