Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/fd8563bccdc281b1.html

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Мяцеліцы з першым намеснікам Міністра эканомікі Пакістана

15 красавіка 2026

 

15 красавіка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца сустрэўся з першым намеснікам Міністра эканомікі Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мухамадам Хумаірам Карымам.

Суразмоўцы абмеркавалі ход падрыхтоўкі да 9-га пасяджэння Сумеснай Беларуска-Пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама актуальны стан і перспектывы развіцця ўзаемадзеяння па прыярытэтных напрамках.