19 студзеня 2023 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргея Цярэнцьева з Міністрам навакольнага асяроддзя Егіпта Ясмін Фуад.
Пасол павіншаваў Міністра з паспяховым правядзеннем 27-й Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату.
Бакі абмеркавалі стан беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва ў сферы аховы навакольнага асяроддзя. Я.Фуад выказала гатоўнасць да ўзаемадзеяння з Беларуссю па прыярытэтных напрамках, у прыватнасці, па захаванні біяразнастайнасці, эфектыўным і бяспечным абыходжанні з адходамі, ачыстцы вады і паветра.