18 снежня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя Міхаіл Касько сустрэўся з намеснікам Міністра гандлю і прамысловасці Індыі, сакратаром Дэпартамента садзейнічання развіццю прамысловасці і ўнутранага гандлю Рэспублікі Індыя Амардзіпам Сінгхам Бхатыя.
Бакі пацвердзілі зацікаўленасць Беларусі і Індыі ў далейшым развіцці такіх напрамкаў двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, як машынабудаванне, фармацэўтыка, сельская гаспадарка і вытворчасць прадуктаў харчавання.