14 жніўня 2024 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран Алірэзой Санеі.
Бакі абмеркавалі пытанні далейшага развіцця беларуска-іранскіх адносін у разнастайных галінах, выкананне дамоўленасцей, дасягнутых кіраўнікамі Беларусі і Ірана, а таксама найбліжэйшыя планы па правядзенні двухбаковых сустрэч і мерапрыемстваў.