27 верасня 2024 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Андрэя Молчана з Міністрам прамысловасці і нацыянальнай вытворчасці Венесуэлы Педра Рафаэлем Тэлечэа Руісам.
Бакі абмеркавалі план сумесных дзеянняў на бліжэйшую перспектыву, пытанні аднаўлення работы сумесных прадпрыемстваў, а таксама практычнай рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых раней на высокім і вышэйшым узроўнях.