15 верасня 2020 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Гур'янаў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь Армэнам Гевандзянам.
Падчас сустрэчы абмеркаваны асноўныя напрамкі і перспектывы далейшай актывізацыі беларуска-армянскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб'яднанняў.