12 верасня 2024 г. у г. Мінску адбыўся чарговы раунд кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Казахстан.
Беларускую дэлегацыю на перагаворах узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Назарук, казахстанскую - намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Казахстан Ярмухамбет Кануспаеў.
Падчас кансультацый бакі абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця двухбаковых беларуска-казахстанскіх адносін, узаемадзеянне Мінска і Астаны на міжнародных пляцоўках і ў рамках інтэграцыйных структур.
Адбыўся грунтоўны абмен думкамі па практычных аспектах падрыхтоўкі і правядзення маючых адбыцца сумесных мерапрыемстваў на розных узроўнях.
Вынікам кансультацый стала падпісанне кіраўнікамі дэлегацый Плана супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Казахстан на 2025-2026 гады.