3 ліпеня 2024 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў быў прыняты Прэзідэнтам В'етнама То Ламам.
Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальны стан і шляхі інтэнсіфікацыі беларуска-в'етнамскага шматузроўневага ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, паглыбленні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, мабілізацыі рэсурсаў народнай дыпламатыі. Падкрэслены традыцыйна дружалюбны і даверны характар адносін дзвюх краін.
Карыстаючыся выпадкам, Прэзідэнт В'етнама То Лам перадаў шчырыя віншаванні Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнка і беларускаму народу з Днём незалежнасці і 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.