25 красавіка 2024 г. у г.Маскве адбыліся чарговыя беларуска-расійскія кансультацыі паміж МЗС на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў з удзелам пастаянных прадстаўнікоў Расіі і Беларусі пры АБСЕ.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра Юрый Амбразевіч, расійскую - Аляксандр Грушко.
Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях глабальнай і агульнаеўрапейскай бяспекі, а таксама па праблематыцы НАТА, ЕС і Рады Еўропы.
У кантэксце знешнепалітычнай каардынацыі ў рамках Саюзнай дзяржавы абмеркаваны перспектыўныя напрамкі сумеснай работы па лініі АБСЕ.