5 чэрвеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Міхаіл Орда ўручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Манголіі Ухнаагійн Хурэлсуху.
Падчас асабістай сустрэчы па завяршэнні ўрачыстай цырымоніі бакі адзначылі дасягнуты высокі ўзровень беларуска-мангольскіх адносін, адкрыты і дружалюбны характар міждзяржаўнага дыялогу і цёплыя давяральныя адносіны паміж кіраўнікамі дзвюх дзяржаў.

Суразмоўцы абмеркавалі пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў з акцэнтам на рэалізацыі сумесных праектаў у галінах медыцыны, лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадаркі і машынабудавання. Пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць ва ўмацаванні палітычных, эканамічных і гуманітарных сувязей паміж Беларуссю і Манголіяй.