Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/fb2c85b0ed2c2d84.html

Аб рабочым візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова ў Венесуэлу

29 мая 2026

 

27–28 мая 2026 г. адбыўся рабочы візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўгена Шэстакова ў Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла.

Падчас сустрэчы з Міністрам замежных спраў Венесуэлы Іванам Эдуарда Хілем Пінта бакі разгледзелі пытанні палітычнага ўзаемадзеяння, абмяняліся думкамі па ключавых аспектах міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.

У рамках чацвёртага раунда кансультацый паміж МЗС з намеснікам Міністра замежных спраў Венесуэлы Юрыем Аляксандрам Піменцелем Моура суразмоўцы абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, уключаючы пытанні ўдасканалення дагаворна-прававой базы, супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.

Удзельнікі кансультацый пацвердзілі нязменнасць асноўных напрамкаў узаемадзеяння, абмеркавалі тэрміны правядзення чарговага пасяджэння Беларуска-Венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

На перагаворах з сектаральным Віцэ-прэзідэнтам па пытаннях планавання – Міністрам планавання Венесуэлы, сустаршынёй Беларуска-Венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Рыкарда Хасэ Менендэсам Прыета суразмоўцы абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, якія маюць стратэгічнае значэнне для супрацоўніцтва дзвюх краін, перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў прамысловай галіне.

 
 

Падчас мерапрыемстваў венесуэльскі бок пацвердзіў гатоўнасць да рэалізацыі ўсіх раней дасягнутых дамоўленасцей, выказаў цвёрды намер паглыбляць дзелавое супрацоўніцтва і развіваць гандлёва-эканамічныя адносіны з Беларуссю.