8 снежня 2021 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым.

Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы, дзейнасці Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы, роля Групы высокага ўзроўню ў вырашэнні актуальных пытанняў саюзнага будаўніцтва і павестка надыходзячага пасяджэння групы.
Асаблівая ўвага была нададзена тэматыцы сістэмнага ўдзелу Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў рэалізацыі новых інтэграцыйных дакументаў і рашэнняў Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай Дзяржавы ад 4 лістапада 2021 г., стварэнню медыахолдынга Саюзнай дзяржавы.