26-03-2019
26 сакавіка 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь Кім Ёнг Хо ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі.
Міністр адзначыў плённую работу Пасла Карэі па пашырэнню двухбаковага ўзаемадзеяння, асабліва ў сферы інвестыцый, гандлю, навуковага супрацоўніцтва і культуры.
Падчас сустрэчы абмеркавана падрыхтоўка візітаў высокага ўзроўню, перспектывы стварэння больш спрыяльных умоў для двухбаковага гандлю і спрашчэння ўзаемных паездак грамадзян абедзвюх краін. Бакі падкрэслілі перспектыўнасць і вялікі патэнцыял далейшага развіцця не толькі гандлёвага ўзаемадзеяння і навуковай кааперацыі, але і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, магчымага дзякуючы шырокаму спектру прэферэнцыйных рэжымаў у Беларусі, уключаючы індустрыяльны парк “Вялікі камень”.
У канцы сустрэчы бакі дамовіліся і надалей падтрымліваць і пашыраць кантакты на ўсіх узроўнях узаемадзеяння.