1 чэрвеня 2026 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Грузіі Аляксандрам Хвцісіяшвілі.

Суразмоўцы станоўча ацанілі дынаміку развіцця двухбаковых адносін і палітычнага дыялогу, дасягнутыя вынікі эканамічнага ўзаемадзеяння, адзначыўшы значны патэнцыял супрацоўніцтва.
Бакі пацвердзілі цікавасць да далейшай актывізацыі кантактаў паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін.
Намеснік кіраўніка МЗС Грузіі знаходзіцца ў Беларусі ў складзе грузінскай дэлегацыі пад кіраўніцтвам Міністра аховы навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі Давіда Сангулашвілі для ўдзелу ў Міжнароднай аграпрамысловай выставе «Белагра-2026».