Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/fa421a5d40886789.html

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі М.Барысевіча з Паслом Шры-Ланкі

07 снежня 2021

 

7 снежня 2021 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалая Барысевіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Джанітай Абейвікрэмай Ліянаге, падчас якой кіраўніца ланкійскай дыпмісіі ўручыла копіі даверчых лістоў.

Суразмоўцы абмеркавалі перспектывы актывізацыі беларуска-ланкійскага ўзаемадзеяння па пэўных кірунках, узгаднілі падыходы да супольнай працы па ўмацаванні двухбаковых адносін.