Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/f99411a15f2fb138.html

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных спраў Чарнагорыі

03 снежня 2021

 

2 снежня 2021 г. у рамках візіту ў Чарнагорыю для ўдзелу ў саміце кіраўнікоў урадаў дзяржаў-членаў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных спраў Чарнагорыі Любамірам Мішуравічам.

Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў развіцця палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Асаблівая ўвага была нададзена актывізацыі беларуска-чарнагорскіх дзелавых сувязей.

Адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях рэгіянальнага парадку дня.