Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/f98b174194ebf13d.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Паслом Венгрыі

05 верасня 2018

05-09-2018

5 верасня 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Венгрыі ў Рэспубліцы Беларусь Жолтам Чуторай з нагоды ўручэння ім копій даверчых лістоў.

У.Макей павіншаваў Ж.Чутору з пачаткам яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне і выказаў надзею на далейшае пашырэнне сяброўскіх і канструктыўных адносін паміж Беларуссю і Венгрыяй.

Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальны стан і перспектывы развіцця ўсяго комплексу беларуска-венгерскіх адносін, а таксама ўзаемадзеянне па лініі Беларусь-ЕС.

Бакі пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць да далейшай актывізацыі палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.

русская версия   English version