18 верасня 2022 г. адбылася сустрэча Часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Катар Аляксея Малафея з Генеральным сакратаром Міністэрства замежных спраў Катара Хасанам Ахмедам аль-Хаммадзі.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі асноўныя напрамкі беларуска-катарскага супрацоўніцтва ў розных галінах, а таксама графік двухбаковых мерапрыемстваў.