28-11-2019
27 лістапада 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Алег Іваноў правёў сустрэчу з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Таджыкістан Захірам Азодам Саідзода.
У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні нарошчвання ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Таджыкістанам у сферы гандлёва-эканамічнай і вытворчай кааперацыі, а таксама двухбаковага супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый.