27 ліпеня 2021 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Пакістана Мухамадам Тарыкам.
Падчас сустрэчы суразмоўцы з задавальненнем адзначылі высокі ўзровень беларуска-пакістанскіх адносін у двухбаковым фармаце і ў рамках міжнародных арганізацый.
Бакі дамовіліся падтрымліваць пазітыўную дынаміку развіцця супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, адукацыйнай і культурнай сферах.