Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/f8b364a7a5a86501.html

Аб тэлефоннай размове Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў, Еўрапейскага саюза і супрацоўніцтва Іспаніі

19 жніўня 2020

 

19 жніўня 2020 г. па ініцыятыве іспанскага боку адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з Міністрам замежных спраў, Еўрапейскага саюза і супрацоўніцтва Іспаніі Аранчай Гансалес Лаяй.

Падчас размовы кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся інфармацыяй аб сітуацыі, якая складваецца пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, і перспектывах далейшага ўзаемадзеяння.

Суразмоўцы сышліся ў меркаванні адносна важнасці эвалюцыйнага, паступальнага развіцця краіны без ўмяшання знешніх сіл.

Бакі выказалі зацікаўленасць у захаванні каналаў камунікацыі, працягу рабочых кантактаў і падтрыманні двухбаковага дыялогу Беларусі з Еўрапейскім саюзам.