16 верасня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Дзмітрый Дзеравінскі сустрэўся з Міністрам замежных спраў Венесуэлы Іванам Хілем Пінта.

Падчас размовы пацвердзілі стратэгічны характар беларуска-венесуэльскіх адносін, падрабязна абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.
Асаблівую ўвагу надалі тэме аднаўлення комплекснай сумеснай работы па праектах прамысловай кааперацыі, вызначэнню новых перспектыўных напрамкаў і форм узаемавыгаднага супрацоўніцтва, пашырэнню наменклатурнага рада ўзаемных паставак беларускіх і венесуэльскіх тавараў.
Дамовіліся аб арганізацыі і правядзенні ў бліжэйшай перспектыве сумесных мерапрыемстваў, накіраваных на далейшае збліжэнне дзелавых інтарэсаў дзвюх краін.