22 студзеня 2021 г. з нагоды пачатку дыпламатычнай місіі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандра Канюка прыняў Прэм’ер-міністр Арменіі Нiкол Пашынян.
У рамках сустрэчы бакі адзначылі высокую эфектыўнасць і зацікаўлены характар супрацоўніцтва Беларусі і Арменіі па шырокаму колу пытанняў.
Суразмоўцы падкрэслілі важнасць прадаўжэння актыўнага дыялогу ў мэтах умацавання двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.