9 снежня 2025 г. у Мінску адкрылася юбілейнае дзясятае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Для ўдзелу ў мерапрыемстве ў Мінск прыбылі лідары арганізацый беларускай дыяспары з 15 дзяржаў.

На пасяджэнні адкрыцця з прывітальным словам выступіў Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў. Кіраўнік МЗС падзякаваў арганізацыі беларусаў замежжа за мерапрыемствы, праведзеныя ў краінах пражывання ў 2025 годзе, растлумачыў іх важнасць з улікам таго, што ў шэрагу краін інфармацыя пра падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі, падаецца ў СМІ ў перакручаным выглядзе. Падтрымаў таксама праведзеныя сумесныя мерапрыемствы па папулярызацыі за мяжой беларускай культуры, мовы, традыцый, сямейных каштоўнасцей.

Коратка ахарактарызаваў нарастальную напружанасць уздоўж заходніх меж Беларусі і праінфармаваў пра намаганні кіраўніцтва краіны па ўрэгуляванні канфліктнай сітуацыі з краінамі ЕС.
Міністр выказаў словы асаблівай удзячнасці за актыўны ўдзел арганізацый беларускай дыяспары ва ўрачыстых мерапрыемствах як у Беларусі, так і за мяжой па святкаванні 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, асабліва з улікам стаўлення да памяці пра Другую сусветную вайну ў краінах Еўропы.
М.Рыжанкоў адзначыў дасведчанасць МЗС пра тое, у якіх складаных умовах праводзіцца гэтая работа ў многіх краінах, і паабяцаў арганізацыям беларускай дыяспары далейшую падтрымку.

Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Сякрэта пазнаёміў затым прадстаўнікоў дыяспары з апошнімі падзеямі і дасягненнямі беларускай знешняй палітыкі, правёў сесію пытанняў і адказаў з імі па некаторых практычных пытаннях, звязаных з іх жыццём за мяжой, у прыватнасці наконт асаблівасцей беларускай пашпартна-візавай палітыкі.

Лідары арганізацый беларускай дыяспары ўнеслі шматлікія канструктыўныя прапановы па ўмацаванні каардынацыі іх дзейнасці ў розных краінах для ўзмацнення палітычнага і інфармацыйнага эфекту.