2 чэрвеня 2026 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў сустрэўся з Міністрам сельскай гаспадаркі, рыбалоўства і водных рэсурсаў Султаната Аман Хамудам аль-Хабсі.

Сустрэча адбылася ў рамках візіту аманскай дэлегацыі ў нашую краіну для ўдзелу ў Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра-2026» на запрашэнне Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Бакі абмеркавалі выкананне дамоўленасцей, дасягнутых падчас перамоў на найвышэйшым і высокім узроўнях, а таксама пратакола першага пасяджэння Беларуска-Аманскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве і інвестыцыях, якое прайшло 1–2 красавіка 2026 г. у г.Маскаце.
Суразмоўцы з задавальненнем адзначылі поспехі ў рэалізацыі сумесных праектаў па пастаўках дзіцячага харчавання, сушцы малака і пацвердзілі важнасць выкарыстання магчымасцей Амана для прасоўвання беларускіх прадуктаў у іншыя краіны рэгіёну, а таксама ва Усходнюю Афрыку і Індыю.
Зважаючы на тое, што сектар сельскай гаспадаркі з'яўляецца адной з фундаментальных апор беларускай эканомікі і адыгрывае значную ролю ў нацыянальнай гаспадарцы Амана, суразмоўцы падкрэслілі неабходнасць працягу сумеснай працы ў гэтай сферы ў мэтах рэалізацыі наяўнага патэнцыялу.