23 студзеня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Андрэй Раўкоў з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі сустрэўся з Памочнікам Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі па знешняй палітыцы Хікметам Гаджыевым.
Бакі абмеркавалі пытанні развіцця палітычнага дыялогу і стратэгічнага партнёрства Беларусі і Азербайджана, правядзення шэрага мерапрыемстваў у 2025 годзе. Памочнік Прэзідэнта падзякаваў паслу Беларусі за яго ўклад у развіццё двухбаковых адносін.