Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/f713e7e8ce9e136b.html

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі П.Уцюпіна ў мітынгу-рэквіеме памяці Героя Савецкага Саюза Ж.Асаналіева

30 красавіка 2026

 

30 красавіка 2026 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Павел Уцюпін узяў удзел у традыцыйным мітынгу-рэквіеме, прысвечаным памяці Героя Савецкага Саюза Жумаша Асаналіева. Цырымонія прайшла каля помніка герою ў Кастрычніцкім раёне г.Мінска.

Мерапрыемства было арганізавана Пасольствам Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з раённай адміністрацыяй.

Выступаючы перад прысутнымі, намеснік Міністра падкрэсліў важнасць захавання памяці пра подзвіг савецкага народа і адзначыў, што мітынг-рэквіем каля помніка Жумашу Асаналіеву стаў добрай традыцыяй напярэдадні Дня Перамогі.

Асобна падкрэсліў, што ў сучасных умовах асабліва важна берагчы праўду пра падзеі ваенных гадоў, свята шанаваць подзвіг герояў і супрацьстаяць любым спробам перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны.

П.Уцюпін павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым Днём Перамогі і адзначыў, што баявая дружба народаў, загартаваная на франтах, і надалей будзе служыць трывалым падмуркам для развіцця беларуска-кыргызскага супрацоўніцтва.

Ва ўрачыстай цырымоніі таксама ўзялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эрбол Султанбаеў, першы намеснік Генеральнага сакратара СНД Ігар Петрышэнка, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, адміністрацыі Кастрычніцкага раёна і грамадскіх арганізацый, ветэраны, студэнты і школьнікі.

Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да п'едэстала і ўшанавалі памяць Жумаша Асаналіева і ўсіх загінулых у гады вайны хвілінай маўчання.