Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/f6851e440d4704c5.html

Аб сустрэчы Часовага паверанага Беларусі К.Смаль з намеснікам Міністра замежных спраў Эквадора

23 мая 2025

 

22 мая 2025 г. Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія Кацярына Смаль сустрэлася ў г.Кіта з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Эквадор Карласам Хаціва.


Падчас гутарки абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, выказалі гатоўнасць да далейшай актывізацыі ўзаемадзеяння ў сферах узаемнай цікавасці, а таксама да ўдасканалення дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва.