Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/f664bb36690b53b5.html

Аб уручэнні Паслом Беларусі Д.Красоўскім даверчых лістоў Прэзідэнту Кеніі

03 верасня 2025

 

3 верасня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія Дзмітрый Красоўскі ўручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Рэспублікі Кенія Уільяму Рута.

Д.Красоўскі перадаў словы прывітання і асаблівай падзякі ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі за цёплы прыём, аказаны падчас яго візіту ў Кенію ў снежні 2023 года, а таксама пажаданні дружбы і супрацоўніцтва.

Пасол Беларусі пацвердзіў прыхільнасць Беларусі да далейшага ўмацавання партнёрскіх адносін з Кеніяй ва ўсіх сферах: палітычнай, гандлёва-эканамічнай, адукацыйнай і культурнай. 

Беларускі дыпламат аднавіў запрашэнне Прэзідэнту Кеніі здзейсніць першы афіцыйны візіт у Беларусь, адзначыўшы, што такі візіт стаў бы важнай вяхой у развіцці беларуска-кенійскіх адносін.

На завяршэнне цырымоніі Прэзідэнт Кеніі пажадаў Паслу Беларусі ўдачы і выказаў надзею на плённую сумесную працу.