Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/f64eece9d422cb69.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з намеснікам памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША

04 сакавіка 2019

04-03-2019

4 сакавіка 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з амерыканскай дэлегацыяй на чале з намеснікам памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША Джорджам Кентам.



Падчас сустрэчы беларускі бок афіцыйна праінфармаваў амерыканскі бок аб адмене абмежаванняў на колькасць супрацоўнікаў Пасольства ЗША ў Мінску, якія дзейнічалі з 2008 года, і выказаў надзею на тое, што дадзены крок будзе спрыяць далейшай нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі.



Бакі таксама абмеркавалі стан беларуска-амерыканскіх адносін і абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

русская версия   English version