14 верасня 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя Вячаслава Брыля з Пастаянным сакратаром Міністэрства замежных спраў Нігерыі Габрыэлем Адудай.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-нігерыйскіх адносін, а таксама падрыхтоўку да правядзення восенню гэтага года трэцяга раўнда беларуска-нігерыйскіх палітычных кансультацый.