28 лістапада 2024 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч сустрэўся з дырэктарам Дэпартамента шматбаковага супрацоўніцтва па правах чалавека МЗС Расіі, Упаўнаважаным МЗС Расіі па пытаннях правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права Рыгорыем Лук'янцавым «на палях» кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Расійскай Федэрацыі па праваабарончай тэматыцы, якія прадугледжаны планам сумесных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін.
Ю.Амбразевіч адзначыў высокі ўзровень узаемадзеяння Беларусі і Расіі ў міжнародных арганізацыях па праваабарончай тэматыцы і выступіў за прадаўжэнне ўмацавання пазіцый дзвюх краін у парадку дня ў гэтай галіне.
У ходзе кансультацый бакі падкрэслілі блізкасць падыходаў дзвюх краін па праблематыцы правоў чалавека, абмеркавалі сумесныя дзеянні ў рамках міжнародных арганізацый, перш за ўсё ААН і АБСЕ. Абмяняліся меркаваннямі па актуальных тэндэнцыях функцыянавання і рэфармавання дамоўных органаў па правах чалавека. Дамовіліся аб сумесных ініцыятывах па тэме правоў чалавека на міжнароднай арэне ў 2025 годзе.