04-03-2019
4 сакавіка 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з дэлегацыяй Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) на чале з прэзідэнтам ЕБРР Сумай Чакрабарці.
Падчас сустрэчы абмеркаваны ход рэалізацыі сумесных праектаў, перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння Беларусі і ЕБРР.
Бакі пацвердзілі станоўчую дынаміку супрацоўніцтва нашай краіны і ЕБРР, выказалі зацікаўленасць у прадаўжэнні сумеснай плённай работы.