29 лістапада 2022 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Арменіі наведаў намеснік Міністра замежных спраў Арменіі Мнацакан Сафаран.
Намеснік міністра пакінуў запіс у Кнізе спачуванняў, адкрытай у Пасольстве ў сувязі са смерцю Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея: «Глыбока ўзрушаны весткай аб смерці Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Уладзіміравіча Макея, вялікага патрыёта сваёй краіны і таленавітага дыпламата, чый уклад у развіццё дружалюбных адносін паміж Арменіяй і Беларуссю высока шануюць у нашай краіне».