17 верасня 2025 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўгена Шэстакова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Франклінам Рамірэсам Араке.
Бакі абмяняліся думкамі наконт напружанага міжнароднага становішча ў рэгіёне Карыбскага басейна.
Я.Шэстакоў пацвердзіў заяўленую раней пазіцыю МЗС Беларусі пра тое, што любыя супярэчнасці павінны вырашацца ў адпаведнасці з палажэннямі Статута ААН выключна мірнымі сродкамі шляхам дыялогу без прымянення ваеннай сілы, ціску і ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў.
Падчас перамоў таксама быў абмеркаваны парадак дня беларуска-венесуэльскіх адносін, у прыватнасці графік будучых двухбаковых мерапрыемстваў.