09-10-2019
9 кастрычніка 2019 г. адбылася цырымонія ўручэння Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Вячаславам Бяскостым даверчых лістоў Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву.
У ходзе гутаркі пасля цырымоніі Пасол Беларусі і Прэзідэнт Туркменістана абмяняліся думкамі аб стане і перспектыўных напрамках развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Бакі адзначылі значны патэнцыял узаемадзеяння Беларусі і Туркменістана ў сферах прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, адукацыі, культуры.