17 ліпеня 2020 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў Часовую павераную ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Джэніфер Мур з нагоды завяршэння яе дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.
Падчас размовы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-амерыканскіх адносін.
У.Макей падзякаваў Дж.Мур за яе ўнёсак у развіццё двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і ЗША і ўручыў амерыканскаму дыпламату нагрудны знак адзнакi органаў дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь “Партнёрства”.