22 ліпеня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрый Кальцоў сустрэўся з Віцэ-прэзідэнтам Ірана, Кіраўніком Іранской нацыянальнай арганізацыі па стандартызацыі Мехдзі Іслампанахам.
У ходзе размовы адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага парадку дня, уключаючы сумесную работу дзяржаў у сферы стандартызацыі.
Бакі падкрэслілі важнасць далейшага развіцця ўзаемадзеяння профільных структур абедзвюх краін, абмеркавалі першачарговыя крокі па рэалізацыі сумесных праектаў.