29 ліпеня 2025 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў правёў сустрэчу з Міністрам замежных спраў Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія Гедыёнам Ціматэвасам, які знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам.

Гэта першы візіт у нашу краіну кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Эфіопіі.
Падчас перамоў абмеркаваны ўвесь комплекс пытанняў беларуска-эфіопскага парадку дня з акцэнтам на практычную рэалізацыю раней дасягнутых дамоўленасцей на розных узроўнях.
Выказана ўзаемная зацікаўленасць у нарошчванні ўзаемнага гандлю і супрацоўніцтва ў сферы харчовай бяспекі, пашырэнні гуманітарных і культурных сувязей.

Бакі дамовіліся зрабіць практычныя крокі, каб выйсці на запуск сумесных праектаў у сферах механізацыі аграрнага сектара Эфіопіі з прымяненнем беларускай тэхнікі і тэхналогій, распачаць супрацоўніцтва у падрыхтоўцы персаналу для яе сэрвіснага абслугоўвання і навучанні спецыялістаў сельскагаспадарчага сектара ў беларускіх установах адукацыі, перадаць сельскагаспадарчыя тэхналогіі і развіваць дагаворна-прававую базу.

Узгоднены графік двухбаковых мерапрыемстваў паміж Беларуссю і Эфіопіяй да канца 2025 года, у тым ліку палітычныя кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі, стварэнне міжурадавай камісіі, перамовы па лініі профільных міністэрстваў і дзелавых колаў.
Пацверджана імкненне Мінска і Адыс-Абебы да паглыблення палітычнага дыялогу, а таксама далейшага ўзаемадзеяння і ўзаемнай падтрымцы ў рамках ААН, БРІКС і на іншых шматбаковых пляцоўках.