Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/f3a9dded67baa6b4.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Паслом Казахстана

08 снежня 2021

 

8 снежня 2021 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Аскарам Бейсенбаевым.

Бакі абмяняліся інфармацыяй у рамках бягучага парадку дня беларуска-казахстанскiх адносін, абмеркавалі стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва на бліжэйшую перспектыву, рэалiзацыю двухбаковых кантактаў на вышэйшым i высокiм узроўнях.