22 чэрвеня 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі Се Сяоюнам.
Падчас размовы былі абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-кітайскіх адносін. Закранута правядзенне сумесных мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю ўтварэння Камуністычнай партыі Кітая.