20-21 мая 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у В'етнаме і Лаосе па сумяшчальніцтве Уладзімір Баравікоў здзейсніў рабочую паездку ў Лаоскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку.
Падчас сустрэчы з намеснікам Міністра адукацыі і спорту Лаоса Кінмана Фамахасай абмеркаваны перспектыўныя напрамкі развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Лаоса ў адпаведных сферах. Пацверджана зацікаўленасць ва ўдзеле лаоскіх студэнтаў у адукацыйных праграмах беларускіх вузаў.
На сустрэчы з прэзідэнтам Лаоскай Акадэміі сацыяльных і эканамічных навук Конгкеа Сайсангкхамам разгледжаны магчымасці развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў навуковай сферы, рэалізацыя сумесных праэктаў.
У рамках візіту адбылася таксама сустрэча Пасла з Міністрам інфармацыі, культуры і турызму Лаоса Суансаван Віякет. Былі закрануты практычныя аспекты двухбаковага ўзаемадзеяння, у прыватнасці магчымасць падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж профільнымі ведамствамі дзвюх краін. Падчас сустрэчы былі закрануты таксама пытанні развіцця ўзаемадзеяння па пытаннях інфармацыі і ў турыстычнай сферы.