22 верасня 2020 г. адбылася сустрэча Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Аляксандра Гур’янава з Надзвычайным і Паунамоцным Паслом Казахстана Аскарам Бейсенбаевым.
Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця двухбаковых адносін, а таксама графік запланаваных кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях.
А.Гур’янаў адзначыў стратэгічны характар супрацоўніцтва дзвюх краін і ўзаемную зацікаўленасць у далейшым паглыбленні ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлева-эканамічнай і іншых сферах.